Грамадзянская вайна ў Эфіопіі

Грамадзянская вайна ў Эфіопіі
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Дата 12 верасня 197428 мая 1991
Месца Эфіопія
Вынік перамога апазіцыі
Праціўнікі
ДЭРГ (да 1987)
Рабочая партыя Эфіопіі (з 1984)
Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія (з 1987)
Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў
Народны фронт вызвалення Тыграя
Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна
Фронт вызвалення Эрытрэі
Народны фронт вызвалення Эрытрэі
Фронт вызвалення Афар
Фронт вызвалення Арома
Эфіопская народна-рэвалюцыйная партыя
Эфіопскі дэмакратычны саюз
Фронт вызвалення Заходняга Самалі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадзянская вайна ў Эфіопіі — узброены канфлік на тэрыторі Эфіопіі і сучаснай Эрытрэі паміж ваеннай хунтай ДЭРГ і шматлікімі апазіцыйнымі групоўкамі. Канфлікт меў, у тым ліку, этнічную падаплёку ў выглядзе барацьбы за ўлады паміж амхара, якія яшчэ з манархічных часоў былі ва ўладзе, і тыграі, што прадстаўлялі апазіцыю[1].

У выніку дзяржперавароту 1974 годзе быў зрынуты імператар Хайле Селасіе, і да ўлады прыйшла марксісцкая хунта. Супраць новай улады паўсталі шматлікія сілы, ад камуністаў да антыкамуністаў. Паралельна з тым вяліся баявыя дзеянні супраць эрытрэйскіх сепаратыстаў. Да сярэдзіны 1980-х гадоў розныя праблемы, такія як голад 1983—1985 гадоў, эканамічны спад і іншыя наступствы палітыкі ДЭРГ, спустошылі Эфіопію, павялічыўшы народную падтрымку мяцежнікаў. У 1987 годзе хунта самараспусцілася, была ўтворана Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія пад кіраўніцтвам Рабочай партыі Эфіопіі[2].

У канцы 1980-х гадоў, калі Савецкі Саюз пачаў спыняць сваю падтрымку ўладам, пазіцыі паўстанцаў яшчэ больш узмацніліся. У маі 1991 года ўрадавая армія пацярпела паражэнне ў Эрытрэі, і прэзідэнт Менгісту Хайле Марыям збег з краіны. 28 мая 1991 года апазіцыйны Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў (РПДФ), кааліцыя левых этнічных паўстанцкіх груп, увайшла ў Адыс-Абебу. Вайна завяршылася[3].

У выніку канфлікту загінула не менш за 1,4 мільёна чалавек, з якіх 1 мільён чалавек загінулі ад голаду, а астатнія — у выніку баявых дзеянняў і іншых формаў гвалту[2].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Как поссорились амхарцы и тиграи
  2. а б Woldemariam, Michael; Woldgabreal, Yilma (November 2023). "Atrocity denial and emotions in the Ethiopian civil war". Elsevier. 73. doi:10.1016/j.avb.2023.101875. Праверана 2024-09-07.
  3. Valentino, Benjamin A. (2004). Final solutions: mass killing and genocide in the twentieth century. Cornell studies in security affairs. Ithaca (N.Y.): Cornell university press. p. 196. ISBN 978-0-8014-3965-0.