Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца (польск.: Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Кракаў, Польшча.
Пасля Першай сусветнай вайны і здабыцця Польшчай незалежнасці польскі ўрад зацвердзіў адкрыццё вышэйшай тэхнічнай навучальнай установы ў Кракаве пад назвай Горная акадэмія.
Падчас Другой сусветнай вайны галоўны корпус акадэміі быў заняты нямецкімі войскамі, а маёмасць акадэміі была разрабавана. Нягледзячы на нямецкую акупацыю, акадэмія вяла падпольную адукацыйную дзейнасць.
У 1947 годзе Горная акадэмія была перайменавана ў Горна-металургічную акадэмію. У 1969 годзе акадэміі было прысвоена імя вядомага польскага навукоўца Станіслава Сташыца.
Факультэты
У склад акадэміі ўваходзяць наступныя факультэты:
Факультэт горнай справы і геаінжынерыі
Факультэт інжынерыі металу і прамысловай інфарматыкі
Факультэт электратэхнікі, аўтаматыкі, інфарматыкі і біямедыцынскай інжынерыі
Факультэт інфарматыкі, электронікі і тэлекамунікацыі
Факультэт механічнай інжынерыі і робататэхнікі
Факультэт геалогіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя
Факультэт горнай геадэзіі і інжынерыі навакольнага асяроддзя