«Голос бедняка» |
---|
|
Тып |
газета |
Заснавана |
29 ліпеня 1918 |
Спыненне публікацый |
9 снежня 1918 |
Палітычная прыналежнасць |
Вiцебскi губвыканкам[d] |
Галоўны офіс |
|
«Голос бедняка» — штотыднёвая газета, орган Віцебскага губвыканкама. Выдавалася з 29 ліпеня да 9 снежня 1918 года ў Віцебску на рускай мове. Выпуск газеты забяспечваўся сіламі і сродкамі рэдакцыі «Известий Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов» (рэд. І. Мяніцкі і В. Пікман). Выйшла 15 нумароў[1].
Арыентавалася ў асноўным на бяднейшае сялянства, мела на мэце распаўсюджванне ў яго асяроддзі камуністычнай ідэалогіі і разлічвала на практычную падтрымку сялянамі палітыкі бальшавікоў па арганізацыі камбедаў, правядзенні харчразвёрсткі і інш. Публікавала матэрыялы ідэйна-асветніцкага і інструкцыйна-арганізацыйнага характару, сатырычныя вершы, апавяданні, замежную хроніку[1].
Тэарэтычны ўзровень і мова матэрыялаў былі занадта складанымі для сельскага чытача. Назва газеты не адпавядала яе зместу, а сама яна была звычайным органам друку мясцовага бальшавікоў[1].
Зноскі
Літаратура