Хамфры, герцаг Глостэр (1391—1447), сын Генрыха IV. Пасля смерці свайго брата Генрыха V (1422) кіраваў дзяржавай за малалетняга Генрыха VI, спачатку сумесна з герцагам Бедфардам, а з 1435 года — адзін. Пасля жаніцьбы караля на Маргарыце Анжуйскай, Глостэр, па нагаворы яе фаварыта, графа Суфалка, быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, арыштаваны і праз некалькі дзён знойдзены мёртвым у пасцелі.
Рычард, герцаг Глостэр (1452—1485), пасля кароль Рычард III.
Вільгельм, герцаг Глостэр (1689—1700), сын каралевы Ганны і Георга Дацкага, адзінае іх дзіця, якое перажыло дзіцячы ўзрост, памёр у 11 гадоў ад гідрацэфаліі. Яго смерць, якая пакінула пратэстанцкую лінію Сцюартаў без спадчыннікаў, паскорыла прыняцце Акту пра лад 1701 года, што заклікаў на прастол Гановерскую дынастыю. Вільгельм меў тытулаванне (style) герцага Глостэра, але афіцыйна герцагства яму не прысвойвалася.
Вільгельм Генры, герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі (1743—1805), сын папярэдняга, брат Георга III. Яго тайная жаніцьба на аўдавелай графіні Вальдэргравэ выклікала ў парламенце шмат дэбатаў. Брытанскі фельдмаршал (1793).
Вільгельм Фрэдэрык, герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі (1776—1834), сын папярэдняга, быў жанаты з Марыяй, дачкой Георга III. Брытанскі фельдмаршал (1816).
Рычард, нарадзіўся ў 1944 годзе, другі сын папярэдняга, стрыечны брат Лізаветы II. Жанаты з Брыгітай ван Дойрс (Хенрыксен). Пасля смерці старэйшага брата Вільяма (1941—1972) у авіякатастрофе стаў спадчыннікам тытула герцага Глостэра. Сын (Аляксандр, граф Ольстэр) і дзве дачкі.