Выхаванец бабруйскай «Белшыны», у сезоне 2019 выступаў за каманду «Белшына-2» у Другой лізе. У верасні 2019 года падпісаў першы прафесійны кантракт з бабруйскім клубам[4]. У пачатку 2020 года, пасля таго як «Белшына» выйшла ў Вышэйшую лігу, перайшоў у дубліруючы склад клуба, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 сакавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым за сезон яшчэ 4 разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, пры гэтым трывала гуляў за дубль. У сезоне 2021, калі «Белшына» выбыла ў Першую лігу, здолеў замацавацца ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, паспеў адзначыцца 4 галамі. У канцы мая 2022 года па сямейных абставінах з’ехаў у ЗША і застаўся там жыць. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Іслаччу» быў разарваны[6].
У верасні 2022 года вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У лютым 2023 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[8]. У маі і чэрвені 2023 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе.
У студзені 2024 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9].
Міжнародная кар’ера
24 сакавіка 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.