У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Экерт.
Герман Іванавіч Экерт (ням.: Hermann Martin August Eckert; 10 лістапада 1835 — 19 жніўня 1871) — беларускі ўрач, доктар медыцыны.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1835 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мітаўскай гімназіі (руск.) (бел.. Пасля гэтага скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт.
З 18 жніўня 1862 года звышштатны, пазней штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[2][2][3].
З 19 сакавіка 1866 года выконваў абавязкі аператара (хірурга) у магілёўскай губернскай урачэбнай управе[4].
Адначасова выконваў абавязкі ўрача Магілёўскай духоўнай семінарыі і ардынатара пры яўрэйскім шпіталі[5].
Сям’я
Быў жанаты з Лінай Кёрбер (руск.) (бел. (Lina Körber; 1845—1930), дачкой Карла Эдуарда Кёрбера (руск.) (бел..
Мели пяць дзяцей:
- Луіза (1865-?)
- Ядвіга (1867-69)
- Герман (1868-69)
- Марыя (1869-?)
- Аліса Эрміна (1871-?)
Зноскі