Вучыўся ў «Моцартэўме» у Зальцбургу і Венскай акадэміі музыкі і сцэнічнага мастацтва ў Ф. Шалька. Дэбютаваў у 1927 годзе. У 1941—1944 гадах кіраўнік Берлінскай дзяржаўнай капэлы. З 1947 года дырыжор (з 1949 года і дырэктар) Таварыства сяброў музыкі ў Вене. З 1955 года галоўны дырыжор Берлінскага філарманічнага аркестра, працаваў з ім на працягу 35 гадоў. Адначасова ў 1956—1964 гадах музыкальны кіраўнік Венскай дзяржаўнай оперы.
Буйнейшы сімфанічны і оперны дырыжор, выступаў у буйнейшых тэатрах свету. У інтэрпрэтацыях сімфанічнае і опернае музыкі дасягнуў выдатнага мастацкага ўзроўню. Здзейсніў шэраг значных оперных пастановак (у тым ліку «Барыс Гадуноў» Мусаргскага, 1965; «Містэрыя канца часу» К. Орфа, 1973). Пакінуў пасля сябе адну з самых шырокіх дыскаграфій.