Герб Акцябрскага

Герб Акцябрскага
Дэталі
Зацверджаны 24 снежня 1998
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 24 снежня 1998 
Аўтар герба Андрэй Аркадзевіч Шпунт
Ідэя герба Андрэй Аркадзевіч Шпунт
Мастак Інэса Альбертаўна Шпунт

Герб Акцябрскага — герб гарадскога пасёлка Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 24 снежня 1998 года № 32.

Апісанне

Іспанскі шчыт рассечаны «ў слуп». У правым залатым полі тры чырвоныя вавёркі, у левым чырвоным — залатая княжацкая карона, пад каронай залаты кавалерскі крыж.

Рашэнне аб зацвярджэнні герба і палажэнні аб ім былі прыняты Акцябрскім раённым выканаўчым камітэтам 16 снежня 1998 года № 32. Аўтар герба і сцяга А. А. Шпунт, мастак І. А. Шпунт[1].

Гл. таксама

Зноскі