Георгій Сямёнавіч Міцюрыч (15 красавіка 1952, г. Мазыр, Гомельская вобласць — 28 снежня 2020) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (2003).
Біяграфія
Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (спецыяльнасць «Агульнатэхнічныя дысцыпліны і праца. Фізіка», 1976), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1982).
Працаваў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай (1982—1987, фізіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі, выкладчык, з 1984 — намеснік дэкана), Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце (2002—2013, прарэктар па навуковай рабоце), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1987—2002 і з 2014, геолага-геаграфічны факультэт, кафедра геалогіі і геаграфіі, прафесар, адначасова навуковы супрацоўнік НДС, у 1987—1996 — начальнік сектара).
Навуковыя інтарэсы: крышталяоптыка паглынальных гіратропных асяроддзяў; фотаакустычная спектраскапія гіратропных і магнітаактыўных асяроддзяў.
Бібліяграфія
- Фотоакустическая спектроскопия гиротропных сред : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.05 ; 01.04.06 : защищена 12.12.1997 : утверждена 29.04.1998 / Митюрич Георгий Семенович. — Гомель, 1997.
- Modern photoacoustic spectroscopy problems theory and experiment (a review) / G. S. Mityurich, J. Motylewski, J. Ranachowski. — Warszawa, 1993.
Зноскі
Літаратура
- Савік М. П. Міцюрыч Георгій Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 491. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Митюрич Георгий Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 117.
- Митюрич Георгий Семенович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 111.
- Митюрич Георгий Семенович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 1999. — С. 305.
- Митюрич Георгий Семенович : [некролог] // Гомельская праўда. — 2020. — 31 снежня (№ 150). — С. 23.