У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Катляроў.
Георгій Макаравіч Катляроў (1 ліпеня 1928, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 6 лістапада 2018) — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія
Працоўны шлях пачаў у пасляваенныя гады. Пасля вучобы на курсах механізатараў пры Веткаўскай МТС з 1945 года да 1952 года працаваў трактарыстам гэтай жа МТС, затым механізатарам-камбайнерам, брыгадзірам комплекснай брыгады, звенавым механізаванага звяна калгаса «Кастрычнік».
За шматгадовую добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць», двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1974 годзе за ўборачную кампанію ён намалаціў 1108 тон збожжа і заняў першае месца сярод камбайнераў рэспублікі. За дасягнутыя працоўныя поспехі ў 1975 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
3 кастрычніка 2008 года Катлярову Георгію Макаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна»[1].
Зноскі
Літаратура
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — С. 358.