Георг Сімон Ом (ням.: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрланген — 7 ліпеня 1854, Мюнхен) — нямецкі фізік.
Біяграфія
Вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце (1805-06), затым працаваў настаўнікам у Готштаце (Швейцарыя; 1806-09). Самастойна падрыхтаваў і абараніў у Эрлангене доктарскую дысертацыю (1811). Выкладаў у Бамбергу (1813—1817), Кёльне (1817-28), Берліне (1828—1833). З 1833 года дырэктар Політэхнічнай школы ў Нюрнбергу, з 1849 года прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта. Асноўныя працы па электрычнасці, оптыцы, крышталяоптыцы, акустыцы. Правёў серыю дакладных эксперыментаў, усталяваў у 1826 годзе асноўны закон электрычнага ланцуга (закон Ома) і даў у 1827 годзе яго тэарэтычнае абгрунтаванне. З 1830 года займаўся акустыкай. У 1843 годзе паказаў, што найпростае слыхавое адчуванне выклікаецца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі. У 1881 годзе імем Ома названа адзінка электрасупраціўлення. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1842).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Georg Ohm // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|