Генадзь Рыгоравіч Мармыш (нар. 14 студзеня 1953, в. Воля-Крупіцы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2001).
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980).
Працаваў у Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы (1982—1985, урач-хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1985, лячэбны факультэт, кафедра агульнай хірургіі, прафесар, з 2000 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; панкрэаталогія; біліярная хірургія.
Узнагароды
Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2012) і інш.
Літаратура
- Общая хирургия : учебник : в 2 т. / [Г. П. Рычагов и др.]. — Гродно, 2008—2009. — 2 т.
- Эндоскопическая хирургия желчнокаменной болезни / П. В. Гарелик [и др.]. — Москва, 2010.
- Мармыш Генадзь Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 426.
- Мармыш Геннадий Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 652.
- Мармыш Геннадий Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 67.
- Мармыш Геннадий Григорьевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 300.