Генадзь Іванавіч Чырван |
Дата нараджэння |
2 студзеня 1945(1945-01-02) (80 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Чырван.
Генадзь Іванавіч Чы́рван (нар. 2 студзеня 1945, ст. Пішчалкіна, Санкоўскі раён, Калінінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1964 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у ДПІ лёгкай прамысловасці, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце[1]. Заснаваў «Творчую майстэрню архітэктара Чырвана Г. І.».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражываў у Мінску[1].
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя камвольнага камбіната (1975), комплекс НВА «Гранат» (1979)[1], прыхадскі будынак і Успенская царква ў Бяларучах, Дабравешчанская царква ў Лясным, царква ў імя святога Дзімітрыя Растоўскага з брамай у Міханавічах, Царква ў гонар Раства Хрыстава ў Наваселлі, Раства-Багародзіцкая царква ў
Старым Сяле, Свята-Пакроўская царква ў Чачкаве[2].
Узнагароды
Узнагароджаны сярэбраным (1964) і бронзавым (1986) медалямі ВДНГ БССР[1].
Сям’я
Меў дачку Выкторыю (у замужжы Чугай), таксама архітэктара[3].
Зноскі
Літаратура