Рэльеф Славеніі пераважна горны. Паўночны захад краіны займаюць Юлійскія Альпы. На поўначы па мяжы з Аўстрыяй цягнецца хрыбет Каранаванке, паўднёвей паднімаюцца Савінскія Альпы, усходней — масіў Пахор’е. Паўднёвы захад краіны займае вапняковае плато Карст і вузкая паласа ўзбярэжжа Трыесцкага заліва. На ўсходзе ў міжрэччы Драва-Мурa размяшчаецца пагорыстая вобласць Славенске-Горыцэ.
Усходней рэкі Мура, да мяжы з Венгрыяй — вобласць Славенска Крайна.
Клімат большай часткі краіны ўмерана-кантынентальны; у ўзбярэжжа Адрыятычнага мора клімат міжземнаморскага тыпу.