Шматгадовая водная бессцябловая травяністаярасліна з тоўстым і доўгім гарызантальным разгалінаваным карэнішчам са шматлікімі карэньчыкамі і ромбападобнымі меткамі ў месцах прымацавання чаранкоў адмерлага лісця.
Лісце
Лісце буйное (да 40 см дыяметрам), плывучае, акругла-авальнае з сэрцападобнай асновай і доўгімі чаранкамі, зверху цёмна-зялёнае, знізу чырванавата-фіялетавае. Бывае, што дробныя вадаёмы, у якіх расце гарлачык белы, высыхаюць, і тады плывучае лісце з доўгімі гнуткімі хвосцікамі адмірае. Але праз некаторы час на карэнішчах з’яўляюцца маленькія лісцікі на моцных стромкіх хвосціках[9].
Лісце мае доўгія хвосцікі, якія ў залежнасці ад глыбіні могуць дасягаць 2,5 метраў.
Бліскучае, глянцавітае лісце гарлачыкаў зверху пакрытае васкавым налётам і не змочваецца вадой. Абарваныя хвосцікі падымаюцца на паверхню і плаваюць. Калі пагрузіць ліст гарлачыка пад ваду і з сілай падзьмуць у канец тронка, то на паверхні ліставой пласцінкі з’явіцца вялікая колькасць дробных бліскучых бурбалак паветра. Справа ў тым, што на паверхні ліста да 11 мільёнаў драбнюткіх адтулін — вусцеек. Іх можна бачыць пад мікраскопам на тонкім зрэзе верхняй скуркі ліста. Праз вусцейкі паветра праходзіць да падводнага сцябла. У моцную лупу можна бачыць пучкі іголачак на зрэзе хвосціка ліста ў кутах паветраносных сасудаў. Гэтыя іголачкі засцерагаюць хвосцікі гарлачыка ад паглынання слімакамі[9]. Маладое лісце, якое не дасягае паверхні вады, — згорнутае ў трубку[9].
Лісце на паверхні вады
Ніжні бок лісця
Доўгія хвосцікі лісця
Кветкі
Кветкі буйныя (да 12 см дыяметрам у дзікім стане, у некаторых сартоў могуць дасягаць 20 см), адзіночныя, белыя, з завостранымі лісцікамі калякветніка і серна-жоўтым плоскім рыльцам, слабадухмяныя. Аснова чашачкі закругленая (завязь да верхавінкі не звужана, уся ў тычынках). Кветкі маюць доўгія хвосцікі.
Расліна квітнее з чэрвеня па кастрычнік (цвіценне патрабуе тэмператур вышэй за 18 °C). Кветкі адкрываюцца толькі на працягу дня[10].
Кветка зверху
Кветка збоку
Бутон
Кончыкі пялёсткаў гарлачыка вылучаюць мёд. Апыляюцца жукамі, мухамі і пчоламі, хоць магчыма і самаапыленне. Казуркі пераносяць пылок з кветкі на кветку, апыляючы песцікі[9]. Кветкі маюць тонкі, мяккі водар і жывуць каля 3-4 дзён.
Месцы росту: стаячыя і з павольнай плынню воды старыц, заток і поймавых азёр з глеістым грунтам на глыбіні 50—250 см. Утварае значныя, дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зараснікі.
Кветкі на ноч хаваюцца ў ваду, але як толькі сыдзе сонца, яны ўсплываюць на паверхню ў выглядзе буйных авальных бутонаў, якія праз некаторы час павольна раскрываюцца ў беласнежныя кветкі. У 5-6 гадзін вечара кветкі пачынаюць павольна закрывацца і апускацца ў ваду.
Пад дзеяннем прамянёў сонца ў шырокім лісці гарлачыка з паветра (вуглякіслага газу) і вады ўтваецца крухмал. Гэты крухмал ператвараецца ў цукар, раствор якога апускаецца па хвосціках ліста да карэнішчы. Тут цукар зноў ператвараецца ў крухмал і адкладаецца ў карэнішча. Асабліва вялікі запас крухмалу назапашваецца ў карэнішчы да восені. Увесну ж і ў пачатку лета гэтыя запасы крухмалу трацяцца на рост лісця, цвіцення і ўтварэння пладоў[9].
Хімічны склад
Карэнішча гарлачыка белага змяшчае шмат пажыўных рэчываў: крухмалу (49 %), бялку (8 %) і цукру (да 20 %). У карэнішча расліны змяшчаецца шмат дубільных рэчываў, якія засцерагаюць яго ад гніення ў вадзе[9].
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне
У кулінарыі
Маладыя карэнішчы гарлачыка белага на Каўказе ідуць у ежу ў смажаным або вараным выглядзе[12]. З карэнішча белай гарлачыка можна атрымаць муку[13]. Цыбуліны гарлачыка белага ядомыя, нагадваюць па смаку ядомы каштан.
У медыцыне
Для вырабу лекавых формаў нарыхтоўваюць карэнішчы, кветкі і лісце. Лісце збіраюць падчас цвіцення расліны, карэнішчы вырываюць ад пачатку цвіцення і да пахаладання. Карэнішча змяшчае алкалоіды (німфеін), флаваноіды, дубільныя рэчывы, вітаміны (А, В, С), арганічныя кіслоты. У пялёстках кветак з’яўляюцца флаваноіды (кемпферол, кверцэцін), у насенні — дубільныя рэчывы, кардэналіды, німфалін, тлустае масла.
Галенавые прэпараты стымулююча дзейнічаюць на страўнікава-кішачны тракт, нармалізуюць функцыю нырак і печані, зніжаюць артэрыяльны ціск. Ужываюць пры анацыдных гастрытах, гепатытах, халецыстытах, злаякасных пухлінах, крывацёках, неўралгіі, міялгіі, захворваннях скуры.
Белы гарлачык — гэта ўвасабленне старажытнага падання полацкай зямлі аб «Белым горадзе», да якога са старажытнага Полацка вядзе падземны ход пад ракой. У славян белы гарлачык называлі пераможнай травой, выкарыстоўвалі яго ў якасці ахавальніка, надзялялі чарадзейнай сілай, прыпісвалі яму таямнічыя ўласцівасці. Лічылася, што белы гарлачык спрыяе раскрыццю таленту чалавека. 3 ягонага карэньчыка рабілі муку, якую выкарыстоўвалі для выпечкі хлеба.
Белы гарлачык сімвалізуе памкненне да прыгажосці і абнаўлення, да справядлівасці і годнасці, да міру і дабрабыту[14]. Яго выява змешчана на гербе Наваполацка.
У літаратуры
З травінкай любой размаўляў ён без слоў, Блукаючы ў джунглях аеру. Віталі вар’ята кіўкамі галоў Гарлачыкі ў белых самбрэра.
Пятрусь Макаль. «Вар’ят і вайна Паводле нямецкай народнай народнай казкі».[15]
Марыя Дамброўская ўшанавала белы гарлачык у сваім рамане«Ночы і дні»(польск.) (бел., дзе яго кветкі былі ў ролі самага рамантычнага букету.
Кветкі гарлачыкаў нярэдка сустракаюцца на карцінах мастакоў. Найбольш вядомая серыя карцін, прысвечаных гэтым кветкам, была напісана Клодам Манэ. Іншыя мастакі, якія звярталіся да тэмы белых гарлачыкаў — гэта Карл Хагемайстэр(ням.) (бел., Эрнст Юсефсан.
↑ абвгдеВерзилин Н. М. По следам Робинзона. — Л., 1964. — 574 с.
↑Anna Koczur: Grzybienie białe. W: Czerwona Księga Karpat Polskich. Z. Mirek, H. Piękoś-Mirkowa (red.). Kraków: Instytut Botaniki PAN, 2008. ISBN 978-83-89648-71-6.
↑Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — С. 16. — 480 с..
↑Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — М.: б. и., 1941. — С. 8. — 40 с.
↑Верзилин Николай Михайлович // «По следам Робинзона», «Сады и парки мира» — Ленинград, 1964, — 574 с. Формат 84Х108 1/16 Уч.-изд. л. 39,98 + 16 вклеек = 43,39 Тираж 50 000 екз.