Гардзей Кліманскі (1928) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў 1928 г. у в. Пашкі Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Глыбоцкай педагагічнай навучальні, дзе ў 1946 — 1947 далучыўся да Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ставіла сабе за мэту адраджэнне беларускай культуры. Галоўнай ідэяй арганізацыі было гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх.
У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты сябраў Саюза беларускіх патрыётаў, да чаго спрычынілася здрада: да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за сябра антысаветчыка, і падштурхоўваў да тэрарызму. Будучы студэнтам 2-га курсу педвучальні, Гардзей Кліманскі быў арыштаваны 10 сакавіка 1947 г. і асуджаны 16 чэрвеня 1947 г. на 8 гадоў савецкіх канцлагераў. Тэрмін адбываў у лагерах Свярдлоўскай вобласці. Далейшы лёс невядомы.
Рэабілітаваны 29 лістапада 1991 г. Вярхоўным Судом РБ, справа нумар 23525-П знаходзіцца ў УКГБ Віцебскай вобласці.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 79, 340.
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
Спасылкі