Перш гарады Нарвегіі былі падзелены на дзве катэгорыі: мястэчкі ці гандлёвыя гарады (kjøpstad) і партовыя гарады (ladested). Кожны з гарадоў меў свае прывілеі, якія былі скасаваны ў 1857 годзе, а ў 1952 годзе была адменена і сама класіфікацыя і ўсе гарады сталі называцца проста by.
Нарвежскія камуны былі падзелены на гарадскія (bykommune) і сельскія (herredskommune). У 1946 годзе кожнай камуне быў прызначаны чатырохзначны код на аснове ISO 3166-2:NO. Падзел на гарадскія і сельскія камуны быў адменены ўрадавым законам у 1992 годзе.
Да 1951 года існавала 744 камуны[1]. У перыяд паміж 1960 і 1965 гадамі многія нарвежскія камуны былі аб'яднаны, з-за чаго некаторыя паселішча страцілі гарадскі статус. Напрыклад, калі ў 1963 годзе гарадская камуна Брэвік (Brevik) была аб'яднана з гарадской камунай Порсгрун (Porsgrunn) і сельскай камунай Эйдангер (Eidanger), новая камуна атрымлівала назву Порсгрун (Porsgrunn) і захавала свой лічбавы код, а Брэвік страціў статус горада[2].
Да 1996 года статус горада прысвойваўся міністэрствам мясцовага самакіравання (the Ministry of Local Government and Regional Development). У наш час статус прысвойваецца муніцыпальным саветам (саветам камуны) і фармальна ўхваляецца дзяржавай. Паводле закона 1997 года камуна павінна мець мінімум 5000 жыхароў, каб прысвоіць статус горада для аднаго са сваіх паселішчаў. У 1999 годзе муніцыпальны савет Брагу (Bardu) прысвоіў статус горада Сетэрмаэну (Setermoen), але рашэнне было неўзабаве скасавана, таму што камуна не задавальняла патрабаванню ў 5000 чалавек.
Таксама законы 1996 года дазваляюць паселішчам, якія страцілі гарадскі статус у 1960-х гадах ізноў яго сабе вярнуць. Вышэй згаданы Брэвік пазбавіўся статусу пасля аб'яднання камун у 1963 годзе і зноў атрымаў яго толькі ў 1996.
Осла — сталіца Нарвегіі і самы вялікі горад краіны з насельніцтвам 575 475 жыхароў[3].