Тэлемарк (нарв. Telemark) — адно з нарвежскіх фюльке. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходняй Нарвегіі, на ўзбярэжжы Атлантыкі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шыен. Мяжуе з фюльке Хордалан, Бускеруд, Ругалан, Эўст-Агдэр і Вестфол. Агульная плошча складае 15299 квадратных кіламетраў.