Ганна Кіеўская альбо Ганна Яраслаўна (каля 1030—1075) — сярэдняя дачка Вялікага князя Кіеўскага Яраслава I Мудрага і яго другой жонкі Інгігерды (Ірыны) — дачкі караля Шатландыі і Швецыі. Унучка па маці Олава III Шатконунга, другая жонка французскага караля Генрыха I Капета, каралева Францыі, маці будучага караля Філіпа I. У гісторыі гэтай краіны яна засталася як прабабуля амаль 30 французскіх каралёў.
Біяграфія
У старажытнарускіх крыніцах Ганна зусім не згадваецца. Біяграфія рэканструюецца выключна на падставе вестак французскіх сярэднявечных хронік і дакументаў.
Каралева Ганна прывезла ў Францыю не толькі каштоўны пасаг, але і высокую культуру, за што яе паважалі і шанавалі. Папы Мікалай II і Грыгорый VII пісалі ёй лісты, у якіх выказвалі павагу. Папа Мікалай II адзначаў дабрыню, дабрачыннасць, пабожнасць Ганны, прасіў яе ўплываць на Генрыха I.
Зноскі
Ганна Кіеўская — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|