У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Красуліна.
Ганна Віктараўна Красуліна (нар. 18 верасня 1969, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык.
Біяграфія
Нарадзілася 18 верасня 1969 года ў Чалябінскай вобласці РСФСР. Вучылася на факультэце філалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў магістратуры факультэта дзяржаўнага кіравання МДУ. Падчас вучобы ў Маскве пазнаёмілася са сваім будучым мужам, Яўгенам Красуліным[6].
У 2002 годзе пераехала на радзіму мужа ў Беларусь. Працавала ў буйной міжнароднай кампаніі, адкуль яе звольнілі па палітычных матывах пасля пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Пасля гэтага не магла ўладкавацца[6].
З падачы мужа прыйшла ў Аб'яднаную грамадзянскую партыю, якая прапанавала інфармацыйную дапамогу ў такіх сітуацыях. Там ёй прапанавалі дапамагаць ствараць адзін з інфармацыйных праектаў партыі, над якім яна пасля і працавала. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў Красулінай на час выбарчай кампаніі 2010 года стаць прэс-сакратаркай Яраслава Раманчука. Пазней на той жа пазіцыі працавала ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі[6].
У 2020 годзе Ганна Красуліна выйшла з грамадзянства Расіі і атрымала грамадзянства Беларусі. Улетку таго ж года яна на добраахвотніцкіх пачатках далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай, а затым стала яе прэс-сакратаркай[6].
У студзені 2024 года Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь аб’явіў пра спецыяльную вытворчасць па справе 20 незалежных аналітыкаў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны «далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам, увайшлі ў экстрэмісцкія фармаванні, створаныя для забеспячэння эфектыўнасці злачыннай дзейнасці»[7]. Ганну Красуліну асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў)[8]. 24 кастрычніка КДБ унёс Красуліну і іншых фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай» у «спіс тэрарыстаў»[9].
Крыніцы