Галіцкая зямля (лац.: terra Galicia, польск.: Ziemia halicka) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай), частка Рускага ваяводства.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Галіч, соймікі да 1564 года праходзілі ў Судовай Вішні, пасля — таксама ў Галічы. Галіцкі староста склікаў усю шляхту зямлі пад Галічам. Паветы абіралі 6 дэпутатаў для кароннага і скарбовага трыбуналаў на дэпутацкім і гаспадарчым сойміку.
Тэрытарыяльна-палітычнае ўтварэнне з такой назвай пачало складацца на гэтых тэрыторыях яшчэ у першай палове XII стагоддзя з Перамышльскага, Звенігародскага і Тэрэбаўлянскага княстваў. З XII стагоддзя адбыўся ўздым Галіча, які прыйшоў у заняпад пасля мангола-татарскага нашэсця 1240-х гадоў.
Падзел
Паветы
- Галіцкі павет з цэнтрам у Галічы: гродскае староства, соймік з 1564 года;
- Тэрэбавельскі павет з цэнтрам у Тэрэбоўлі: гродскае староства;
- Каламыйскі павет з цэнтрам у Каламыі.
Староствы