Хэлмінскае ваяводства (польск.: Województwo chełmińskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай як частка Каралеўскай Прусіі, якая існавала з 1454 па 1793 год. Падзялялася на 4 паветы. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Хэлмна.