Віталь Аляксандравіч Прыма
Нараджэнне
5 студзеня 1976 (1976-01-05 ) (49 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Прыма .
Віталь Аляксандравіч Прыма (нар. 5 студзеня 1976 , Слонім , Гродзенская вобласць ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў машынабудаванні», у 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».
З 1997 па 2001 год працаваў на Барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік »: эканамістам па планаванні, вядучым эканамістам, начальнікам бюро, намеснікам начальніка планава-эканамічнага ўпраўлення.
У перыяд з 2001 па 2007 год — начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення РУВП «БелАЗ ».
З 2007 па 2009 год займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь .
З 2009 года па кастрычнік 2012 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь .
З кастрычніка 2012 года па 13 лістапада 2018[ 1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве).
З ліпеня 2013 года па 13 лістапада 2018[ 1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве).
З верасня 2014 года па 13 лістапада 2018[ 1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал (па сумяшчальніцтве).
12 лютага 2019 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па горадзе Мінску[ 2] . Вызвалены ад пасады 29 кастрычніка 2020 года[ 3] .
Жанаты, мае трох сыноў.
Зноскі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Народнай Рэспубліцы Бангладэш
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Індыя
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства Паслы