Карл Эдуа́рд Вільге́льм Гро́нер (ням.: Karl Eduard Wilhelm Groener; 22 лістапада 1867, Людвігсбург — 3 мая 1939, Борнштэт, цяпер у складзе Патсдама) — нямецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
З 1884 года служыў у вюртэмбергскай арміі, у 1893—1897 года наведваў Ваенную акадэмію, затым на службе ў Генеральным штабе (1899), з 1912 года — начальнік аддзела чыгунак. Падчас Першай сусветнай вайны зрабіў ваенную кар’еру, з кастрычніка 1918 года змяніў Эрыха Людэндорфа на пасадзе першага генерал-кватэрмайстара. Заключыўшы пагадненне з Фрыдрыхам Эбертам, змагаўся з развіццём рэвалюцыі ў Германіі. У 1920—1923 гадах міністр шляхоў зносін, у 1928—1932 гадах міністр абароны, у 1931—1932 гадах міністр унутраных спраў, затым у адстаўцы.
Зноскі
Літаратура
- «Грёнер Вильгельм», БСЭ, 3-е издание.
Спасылкі