Вільгельм II Насау-Аранскі (нідэрл.: Willem II van Oranje-Nassau; 27 мая 1626 Гаага, Нідэрланды — 6 лістапада 1650, Гаага, Нідэрланды) — прынц Насау-Аранскі, штатгальтар (статхаўдар) Нідэрландаў (акрамя Фрысландыі), сын штатгальтара прынца Фрыдрыка-Генрыха, нарадзіўся ў 1626 годзе, ажаніўся з Генрыетай-Марыяй, дачкой англійскага караля Карла I, а ў 1647 годзе, па смерці бацькі, быў выбраны штатгальтарам і галоўнакамандуючым галандскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў 30-гадовай вайне.
Па складанні Вестфальскага міру Вільгельм не распусціў войскі і прыняўся абмяжоўваць магутную арыстакратычную партыю, абапіраючыся на садзейнічанне Генеральных штатаў злучаных правінцый. Арыстакраты на чале з Янам дэ Вітам абаранілі Амстэрдам, але Вільгельм атрымаў афіцыйна права трымаць войскі пад ружжом; у саюзе з французамі ён збіраўся скарыць Антверпен, але памёр у 1650 годзе ад воспы.
Зноскі
Літаратура
Вільгельм II Аранскі — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|