Вікторыя Чайка
|
Агульная інфармацыя
|
Поўнае імя
|
Вікторыя Уладзіміраўна Чайка
|
Дата нараджэння
|
26 снежня 1980(1980-12-26)[1] (44 гады)
|
Месца нараджэння
|
|
Від стралковага спорту
|
кулявая стральба (пісталет)
|
Рост/Вага
|
164 см/57кг
|
|
|
Вікторыя Уладзіміраўна Ча́йка (нар.26 снежня 1980 г.) — беларуская спартсменка-стралок, чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, і Еўрапейскіх гульняў.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1980 годзе ў Марганцы (Украінская ССР). У 1998 годзе заваявала залаты і два сярэбраныя медалі чэмпіянату свету сярод юніёраў. У 2000 годзе прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Сіднеі, дзе стала 11-й у стральбе з пнеўматычнага пісталета з 10 м. У 2002 годзе стала срэбнай прызёркай чэмпіянату свету. У 2004 годзе прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Афінах, але заняла толькі 16-е месца ў стральбе з пнеўматычнага пісталета з 10 м, і 32-е — у стральбе з пісталета з 25 м. У 2006 годзе заваявала сярэбраны і бронзавы медалі чэмпіянату свету . У 2008 годзе стала чэмпіёнкай Еўропы, а на Алімпійскіх гульнях у Пекіне заняла 4-е месца ў стральбе з пнеўматычнага пісталета з 10 м, і 13-е месца ў стральбе з пісталета з 25 м. У 2010 годзе стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету. У 2012 годзе прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе заняла 5-е месца ў стральбе з пнеўматычнага пісталета з 10 м, і 25-е месца ў стральбе з пісталета з 25 м. У 2015 годзе заваявала бронзавы медаль Еўрапейскіх гульняў.
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
Спасылкі
- Вікторыя Чайка — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)