У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Георгіева.
Вікторыя Георгіева (балг.: Виктория Георгиева; прафесійна вядомая пад псеўданімам Вікторыя; нар. 21 верасня 1997, г. Варна, Балгарыя) — балгарская спявачка і аўтарка песень. Сваю творчую кар’еру яна пачала пасля ўдзелу ў чацвёртым сезоне шоу талентаў X Factor Bulgaria. Прадстаўніца Балгарыі на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2021». Раней яна павінна была прадстаўляць Балгарыю на адмененым «Еўрабачанні-2020» з песняй «Tears Getting Sober».
Біяграфія
Раннія гады
Вікторыя Георгіева нарадзілася 21 верасня 1997 года ў балгарскім горадзе Варна[1]. Яна пачала спяваць у адзінаццаць гадоў. Праз некаторы час Георгіева паступіла ў вакальную студыю «Анёльскія галасы», дзе яе настаўнікам музыкі была Атанаска Ліпчава[2]. Яна прайшла праслухоўванне на працягу першых трох сезонаў шоу талентаў X Factor Bulgaria, але з-за ўзросту не змагла патрапіць у шоу[3].
2015: X Factor Bulgaria
У верасні 2015 года пасля трох спроб Георгіева нарэшце прайшла кастынг і выступіла ў жывым эфіры шоу талентаў X Factor Bulgaria. Вікторыя ўвайшла ў жаночую каманду пад кіраўніцтвам рэпера Крыска. Яна пакінула шоу на 9-м тыдні, і ў выніку заняла шостае месца[4].
2016—2018: Дэбютны сінгл і пагадненні з буйнымі кампаніямі
Нягледзячы на тое, што не атрымалася выйграць X Factor, Вікторыя атрымала прапанову далучыцца да Virginia Records, ад якой яна адмовілася. Замест гэтага ў 2016 годзе яна далучылася да Monte Music і выпусціла свой першы сінгл пад назвай «Нищо случайно» з кліпам, у якім зняліся VenZy і Нікі Бакалаў[5]. Затым яна выпусціла яшчэ дзве песні MonteMusic — «Незавършен роман» у 2016 і «Chast ot Men» у 2017. Пасля ўзаемных канфліктаў, Георгіева пакінула лэйбл у канцы 2017 года.
У 2018 годзе Георгіева правяла дзесяць дзён у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, дзе напісала і зняла сваю першую англамоўную песню «I Wanna Know», выдадзеную ў чэрвені 2019 года, з музычным відэа, зрэжысаваным Дзімітрыям Стэфанавым і спрадзюсаваным Велінай Іліевай.
2019 — цяперашні час: Еўрабачанне і міжнародны дэбют
25 лістапада 2019 года стала вядома, што Вікторыя, якая цяпер выкарыстоўвае мананім VICTORIA, прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2020» у Ротэрдаме, Нідэрланды. 7 сакавіка 2020 года адбылася прэм’ера конкурснай песні «Tears Getting Sober», з якой яна павінна была выступіць 14 мая ў другім паўфінале «Еўрабачання». 18 сакавіка ЕВС абвясціў, што песенны конкурс не адбудзецца з-за пандэміі коронавіруса, але праз некалькі дзён балгарскі вяшчальнік BNT абвясціў, што Георгіева прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021» у наступным годзе[6].
У чэрвені 2020 года спявачка выпусціла сваю новую песню пад назвай «Alright». Песня была створана ў адным з лагераў Еўрабачання і нясе пасланне надзеі і новага пачатку. Праз некалькі тыдняў, у жніўні, яна і яе каманда правялі дзесяць дзён у еўравізійным лагеры напісання песень на чарнаморскім узбярэжжы, які праходзіў у Бургасе і Прыморска, дзе ім удалося стварыць некалькі патэнцыйных песень, якімі яна магла б скарыстацца. У лістападзе яна выпусціла свой трэці сінгл «Ugly Cry», які быў такім жа паспяховым, як і два яе папярэднія.
У студзені 2021 года Георгіева абвясціла, што выпусціць свой дэбютны міні-альбом пад назвай a little dramatic (стылізаваны ўсе малыя літары) дзесьці ў лютым. У праект уваходзяць пяць патэнцыйных песень, якія маглі б прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021»[7]. Міні-альбом не ўключае сінгл «Ugly Cry», аднак песня разглядалася як патэнцыйны варыянт для прадстаўлення Балгарыі[8]. Галоўны сінгл гэтага міні-альбома «Imaginary Friend» быў выпушчаны 14 лютага[8]. 11 сакавіка падчас папярэдне запісанага канцэрта, які трансляваўся на YouTube, было абвешчана, што песняй, з якой Вікторыя выступіць на Еўрабачанні, будзе «Growing Up Is Getting Old»[9].
Яна выступала ў другім паўфінале, з якога прайшла ў фінал 22 мая 2021 года. У выніку, спявачка атрымала 170 балаў у фінале, заняўшы 11-е месца (6-е месца паводле галасавання журы і 18-е — паводле глядацкага галасавання).
4 снежня 2021 года Георгіева перамагла ў трэцім сезоне шоу The Masked Singer Bulgaria.
Дыскаграфія
Extended plays
Сінглы
Прома-сінглы
Зноскі