Горад
Прыморскабалг.: Приморско
|
|
Герб |
Сцяг |
Прыморска на карце Балгарыі
|
|
Прыморска (балг.: Приморско) — горад у Бургаскай вобласці Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Прыморска.
Недалёка ад горада знаходзіцца старажытная фракійская скальная святыня Беглік-Таш.
Геаграфічнае становішча
Горад Прыморска размешчаны на невялікім паўвостраве на беразе Чорнага мора, ля падножжа гор Странджа. Дзякуючы свайму размяшчэнню на мяжы ўмерана кантынентальнага і міжземнаморскага кліматычных паясоў Прыморска з’яўляецца самым паўночным месцам у Балгарыі, дзе вырошчваюць цытрусавыя.
Гісторыя
На ўзбярэжжы каля Прыморска знаходзіцца мноства руін старажытных і вялікіх гарадоў. Пазней за іншыя быў разбураны горад Ранулі, які знаходзіцца на ўзгорку Валчанова кале і быў у старажытнасці адным з самых вялікіх прыморскіх гарадоў. Рэшткі гарадскіх сцен атачаюць плошчу каля 30 гектараў. Гісторыкі лічаць, што гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў-крэпасцяў у Балгарыі. У перыяд росквіту ён быў цэнтрам гэтай вобласці.
На працягу доўгага часу археолагі шукалі культавыя збудаванні Ранулі, мяркуючы, што яны знаходзяцца за гарадской мяжой. Нарэшце, у 2003 годзе, на адлегласці 2-3 кіламетраў ад прыгоннай сцяны, на мысе Маслен Нос навукоўцы выявілі амаль некранутую часам свяцілішча-абсерваторыю Беглік-Таш. Яно ўяўляе сабой няправільны круг з часткова апрацаваных каменных груд, паміж якімі ў дні сонцастаяння і раўнадзенства пранікаюць сонечныя прамяні. Таксама былі знойдзеныя ахвярнік, алтар, трон і найбуйнейшы з вядомых навуцы дальменаў. На думку навукоўцаў, пабудовы былі створаны ў XIV ст. да н. э. і выкарыстоўваліся да V ст. да н. э.
Вельмі часта на ўзбярэжжа можна знайсці выкінутыя морам аскепкі старажытнай керамікі.
Эканоміка
Штогод Прыморска наведваюць мільёны замежных і балгарскіх турыстаў. Горад прывабны з яго спрыяльным кліматам, прыгожымі краявідамі, гістарычнымі і культурнымі помнікамі. Горад папулярны асабліва для сямейнага адпачынку. Вельмі развіты турызм і будаўніцтва. Інфраструктура Прыморска добра сфармаваная, ёсць рэгулярныя аўтобусы ў суседнія гарады і курорты, рэгулярныя рэйсы ў сталіцу і некалькі пунктаў за мяжой. Ёсць аквапарк, рэстараны, якія прапануюць стравы традыцыйнай балгарскай кухні, рэстараны хуткага харчавання, піцэрыі, кафэ, бары, дыскатэкі. Агульная плошча пляжаў у горадзе складае 1045 кв. м., таксама ёсць пяшчаныя выдмы плошчай 523 кв.м.
Насельніцтва
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2011 годзе, у горадзе пражывае 2965 чалавек.
Нацыянальны склад насельніцтва горада[1]:
Нацыянальнасць
|
Колькасць людзей
|
Працэнты
|
балгары
|
2214
|
88,2%
|
цыганы
|
242
|
9,6%
|
туркі
|
21
|
0,8%
|
іншыя
|
19
|
0,8%
|
не вызначыліся
|
15
|
0,6%
|
Усяго адказалі
|
2511
|
|
Культурныя і прыродныя славутасці
- Запаведнік Рапатама, размешчаны сярод велізарных скал, навісае над морам. Тут захавалася вялікая папуляцыя эндэмічных відаў флоры і фаўны.
- Запаведнік Аркуціна, у якім ахоўваецца папуляцыя водных лілей.
- Вясёлая скала — пакрытае галькай месца, адкуль можна з вышыні птушынага палёту ўбачыць вялікі ўчастак ракі Рапатама. Гэтак жа папулярная скала «Ільвіная галава», таксама размешчаная над ракой.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Сталіца | | |
---|
Гарады 300 000+ | |
---|
Гарады 100 000+ | |
---|
Гарады 50 000+ | |
---|
Гарады 30 000+ | |
---|
Гарады 10 000+ | |
---|
Гарады 10 000- | |
---|