У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Траццякоў.
Віктар Віктаравіч Траццяко́ў (нар. 17 кастрычніка 1946) — савецкі і расійскі скрыпач, педагог, дырыжор. Народны артыст СССР (1987).
Біяграфія
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1946 года ў Краснаярску. Сын ваеннага музыканта. З 1956 года вучыўся ў МЦМШ у Ю. І. Янкялевіча, затым у МДК імя П. І. Чайкоўскага. У 1966 годзе выйграў першую прэмію Трэцяга Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага ў Маскве.
Як камерны музыка Траццякоў выступаў разам са С. Т. Рыхтэрам, М. Л. Растраповічам і іншымі выбітнымі музыкантамі, а таксама разам з Ю. А. Башметам, Н. Р. Гутман і В. П. Лабанавым ён стварыў фартэпіянны квартэт, з якім рэгулярна выступае ў сталіцах Еўропы. У 1986—1991 гадах Траццякоў быў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага камернага аркестра СССР, а ў 1986—1994 гадах старшынёй журы скрыпічнага Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага.
З 1996 года Віктар Траццякоў — прафесар Кёльнскай Вышэйшай школы музыкі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Стадлер, Наталля Ліхапой, Іван Пачэкін, Ілля Калер і Данііл Аўстрых.
Крыніцы
Літаратура