Вясёлкавы — жылы раён у паўночна-заходняй частцы Мінска. Часам на раён катэджнай забудовы пераносяць назву суседніх Драздоў.
У канцы 1940-х гг. вакол кафлянага завода ўзнік пасёлак Піянерскі. Галоўная вуліца пасёлка Заводская ў 1972 г. была перайменавана ў Піянерскую. У 2004 г. тут пачалося будаўніцтва мікрараёна, а ў 2006 г. пачаўся знос старой забудовы[1].
Раён складаецца з дзвюх вялікіх частак, першая — прыватны сектар з катэджаў і таўнхаусаў, другая — невялікія шматкватэрныя дамы[2].
Галоўныя вуліцы Піянерская, Ціхая, Крупецкая, Дароўская, Пакроўская, Залатая, Рачная, завулкі Пакроўскі, Азёрны, Ізумрудны, Агатавы, Залаты, Ціхі, Салаўіны, Дароўскі.
З часу ўзвядзення ўчасткі для будаўніцтва катэджаў ў Вясёлкавым і суседняй Веснінцы атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты[3]. Кіраўнік краіны патлумачыў, што падтрымлівае чыноўнікаў, бо яны «ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны»[4]:
|
Ад іх залежаць мільярды рублёў. Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку.
|
|
Вядомыя жыхары
Сярод вядомых уладальнікаў катэджаў у раёне[3]:
- Ірына Абельская — дырэктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра.
- Аляксандр Агееў — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
- Вікторыя Азаранка — тэнісістка.
- Віктар Альшэўскі — мастак.
- Юрый Алымаў — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Андрэйчанка — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (займеў вялізную кватэру, якая не трапляла ў агульны продаж).
- Леанід Анфімаў — старшыня Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
- Іван Бамбіза — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Таццяна Бандарчук — дырэктарка Белдзяржцырка.
- Мікалай Бардзюжа — генеральны сакратар АДКБ.
- Аляксандр Бароўскі — кіраўнік Белнафтахіма.
- Барыс Батура — старшыня Мінаблвыканкама.
- Сяргей Булыгін — першы намеснік кіраўніка Беларускай федэрацыі біятлона.
- Валерый Вакульчык — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
- Рыгор Васілевіч — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Вашчанка — Міністр па надзвычайных сітуацыях.
- Віктар Галаванаў — Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандра Герасіменя — прызёрка Алімпійскіх гульняў.
- Аляксей Грышын — алімпійскі чэмпіён.
- Анатоль Гусараў — генеральны дырэктар «Белавія».
- Генадзь Давыдзька — кіраўнік «Белай Русі».
- Дзмітрый Дашчынскі — прызёр Алімпійскіх гульняў.
- Уладзімір Дражын — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Надзея Ермакова — старшыня Нацбанка (два ўчасткі).
- Леанід Ерын — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
- Васіль Жарко — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (займеў вялізную кватэру, якая не трапляла ў агульны продаж).
- Ігар Жылін — кіраўнік Белнафтахіма.
- Вадзім Зайцаў — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
- Станіслаў Зась — сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Захараў — хакейны трэнер.
- Уладзімір Зінкевіч — мастак.
- Уладзімір Зіноўскі — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.
- Валерый Іваноў — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Мікалай Іванчанка — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Андрэй Кабякоў — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
- Мікалай Кадушка — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь.
- Юрый Казіятка — кіраўнік Сталічнага тэлебачання.
- Павел Калаўр — старшыня Нацбанка Рэспублікі Беларусь.
- Анатоль Калінін — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Віктар Камянкоў — старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Канаплёў — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Канюк — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
- Наталля Качанава — кіраўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Рыгор Кісель — кіраўнік АНТ.
- Мікалай Корбут — кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Косінец — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Алена Кудравец — дырэктар Беларускай калійнай кампаніі.
- Анатоль Куляшоў — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Антон Кушнір — алімпійскі чэмпіён.
- Генадзь Курачкін — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
- Мікалай Ладуцька — старшыня Мінгарвыканкама.
- Урал Латыпаў — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Ірына Ляпарская — трэнерка па мастацкай гімнастыцы.
- Мікалай Лузгін — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Макей — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Леанід Мальцаў — старшыня Памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь, сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Мартынаў — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Маскевіч — Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Матусевіч — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Васіль Мацюшэўскі — першы віцэ-прэм’ер
- Наталля Міхневіч — прызёрка Алімпійскіх гульняў.
- Валерый Міцкевіч — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Мясніковіч — Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Алег Навіцкі — касманаўт.
- Генадзь Навіцкі — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
- Іван Наскевіч — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Навумаў — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Генадзь Нявыглас — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Папкоў — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Вадзім Папоў — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Патупчык — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Паўлаў — старшыня Мінгарвыканкама.
- Аляксандр Паўлоўскі — старшыня Памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Фёдар Поўны — святар.
- Пётр Пракаповіч — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацбанка (два ўчасткі).
- Алег Праляскоўскі — Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
- Наталля Пяткевіч — намесніца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Радзькоў — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Ракавец — банкір.
- Грыгорый Рапота — дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы.
- Ігар Рачкоўскі — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Румас — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
- Алег Румо — доктар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Русы — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Анатоль Русецкі — кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Валянцін Рыбакоў — намеснік Міністра замежных спраў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Селязнёў — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Сідорскі — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
- Мікалай Снапкоў — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Займеў вялізную кватэру, якая не трапляла ў агульны продаж.
- Валянцін Сукала — старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
- Сцяпан Сухарэнка — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Сямашка — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Сянько — намеснік старшыні Нацбанка Рэспублікі Беларусь.
- Павел Тапузідзіс — бізнэсмен.
- Эдуард Таўпянец — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Ткачоў — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Анатоль Тозік — Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- Андрэй Уцюрын — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Федарцоў — першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
- Андрэй Харкавец — Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімір Цалко — Міністр прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.
- Сяргей Цяцерын — бізнэсмен, тэнісны трэнер.
- Юрый Чыж — бізнэсмен.
- Валянцін Шаеў — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Шакуцін — бізнэсмен.
- Віктар Шаўцоў — бізнэсмен.
- Андрэй Швед — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Шпілеўскі — старшыня Мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Ігар Шуневіч — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Віктар Шэйман — кіраўнік справаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Алег Шэпель — старшыня Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
- Мар’яна Шчоткіна — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Аляксандр Якабсон — кіраўнік Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
- Анатоль Ярмоленка — спявак.
- Лідзія Ярмошына — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі