«Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала Мазарыні» — расійскі музычны кінафільм.Існуе, як мінімум, тры версіі: пракатная (працягласць — 1:55:14), поўная рэжысёрская (працягласць — 2:14:05), у выглядзе чатырохсерыйнага серыяла для паказу па тэлебачанні (працягласць — 3:17:48).
Здымкі фільма праходзілі з 15 ліпеня па 5 верасня 2007 года. Агучванне і мантаж былі завершаны ў 2008 годзе.
Прэм'ера пракатнай версіі адбылася 4 лютага 2009 года. 7 лістапада на Першым канале была паказана поўная рэжысёрская версія фільма. 10 сакавіка 2012 года на канале РЕН ТВ адбылася прэм'ера чатырохсерыйнага серыяла. Таксама планавалася выпусціць камедыю (працягласць — 140 хвіл.), або гэта мала верагодна ў сувязі са смерцю Ігара Старыгіна, які гуляў Араміса.
5 сакавіка 2009 года на DVD і Blu-ray адбыўся рэліз пракатнай версіі (працягласць — 1:55:14) фільма.
Персанажы
- Жаклін — дачка д'Артаньяна. Успадкавала ад яго запальчывы нораў і буяны тэмперамент. Самая юная з каманды, бо з'яўляецца фрэйлінай каралевы, а фрэйліны ў час Караля-Сонца былі не старей за 18 гадоў. Бацька дзяўчыны заўсёды марыў аб сыне і таму навучыў Жаклін фехтаванню, стральбе і ваеннай справе. Апранаўшыся ў мужчынскае адзенне, назваўшыся імем Жак, яна ідзе бараніць Францыю.
- Анры — сын Араміса, аб чым даведаецца толькі праз 20 гадоў. Хроснік Ганны Аўстрыйскай. Падобны на бацьку: такі жа гарачы і рамантычны.
- Рауль — сын Атоса ад Мары дэ Шэврэз. Дакладная копія бацькі: высакародны, ранімы і сумленны.
- Анжэліка — дачка Партоса і сястра Леона, манашка. Падобная на бацьку: такая ж прастадушная, рашучая і міралюбная.
- Леон — сын Партоса і брат Анжэлікі, аб чым даведаецца праз шмат гадоў. Капітан каралеўская гвардыі, потым быў прызначаны капітанам каралеўскіх мушкецёраў.
Акторскі склад
Акцёр
|
Роля
|
Міхаіл Баярскі
|
Д'Артаньян Д'Артаньян
|
Веніямін Смехаў
|
Атос Атос
|
Валянцін Смірніцкі
|
Партос Партос
|
Ігар Старыгін (агучванне Ігар Ясуловіч)
|
Араміс Араміс
|
Аліса Фрэйндліх
|
Ганна Аўстрыйская каралева Ганна Аўстрыйская
|
Дзмітрый Харатьян
|
Людовік XIV кароль Людовік XIV
|
Анатолій Равіковіч
|
Мазарыні кардынал Мазарыні
|
Лянка Грыў
|
Жаклін, дачка д'Артаньяна Жаклін, дачка д'Артаньяна
|
Антон Макарскі
|
Анры, сын Араміса Анры, сын Араміса
|
Даніла Дунаеў
|
Рауль, сын Атоса Рауль, сын Атоса
|
Ірына Пегава
|
Анжэліка, дачка Партоса Анжэліка, дачка Партоса
|
Дзмітрый Нагіеў
|
Леон, сын Партоса Леон, сын Партоса
|
Аляксандр Шырвіндт
|
Кальбер Кальбер
|
Уладзімір Балон
|
де Жусак де Жусак
|
Яўгенія Крюкава
|
Луіза дэ Лавальер Луіза дэ Лавальер
|
Алёна Якаўлева
|
дэ Круаль дэ Круаль
|
Алег Школьнік
|
лейтэнант гвардзейцаў лейтэнант гвардзейцаў
|
Фёдар Дабранраваў
|
абат д'Аліва абат д'Аліва
|
Яўгеній Данчэўскі
|
Вярнье, ён жа Фельтан Вярнье, ён жа Фельтан
|
Песні, якія прагучалі ў фільме
- Міхаіл Баярскі — «Ну, чаму?»
- Аліса Фрэйндліх і Ангеліна Сяргеева — «Дуэт каралевы і Жаклін»
- Міхаіл Баярскі, Антон Макарскі, Ангеліна Сяргеева і інш. — «Мы — каманда!»
- Антон Макарскі — «Бывай, каханне!»
- Антон Макарскі — «Як шкада!»
- Антон Макарскі і Ангеліна Сяргеева — «Дуэт Анры і Жаклін»
- Міхаіл Баярскі — «Малітва»
- Міхаіл Баярскі, Антон Макарскі, Ангеліна Сяргеева і інш. — «Ляцелі дні...»
- Дзмітрый Харатьян — «Рэп караля»
- Веніямін Смехаў — «Песня Атоса»
- Ангеліна Сяргеева — «Плач Жаклін»
Асноўныя адрознення поўнай рэжысёрскай версіі ад пракатнай
- Увесь пачатак пашыраны
- Другая песня Анры і Жаклін у падвале
- Сцэны з мадмуазель Бланш
- Сцэна з юнай герцагіняй
- Флэшбэк з сынам Партоса
- Новыя сцэны на тым свеце
Большасць сцэн пракатнай версіі нязначна пашыраныя
Зноскі