Найбольш відавочны геаметрычны сэнс мае вялікая паўвось эліпса: яна роўная палове дыяметра эліпса, як мноства пунктаў на плоскасці. Для эліпса вялікая паўвось — адрэзак, які злучае цэнтр эліпса з яго краем, праходзячы пры гэтым праз фокус.
Парабала
Парабалу можна атрымаць як граніцу паслядоўнасці эліпсаў, дзе адзін фокус застаецца нязменным, а іншы адсоўваецца неабмежавана далёка, захоўваючы нязменным. Такім чынам і імкнуцца да бясконцасці, прычым хутчэй, чым
Гіпербала
Вялікая паўвось гіпербалы складае палову мінімальнай адлегласці паміж дзвюма галінамі гіпербалы, на дадатным і адмоўным баках восі (злева і справа адносна пачатку каардынат).
Даўжыня вялікай (a) і малой (b) паўвосей уваходзяць ва ўраўненне гіпербалы ў якасці параметраў:
Калі выразіць вялікую паўвось праз факальны параметр і эксцэнтрысітэт атрымаецца наступная формула:
Прамая, якая змяшчае вялікую вось гіпербалы, называецца папярочнай воссю гіпербалы.[1]