Тэрарыстычны акт пры святкаванні дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Мінску |
---|
улётка з фотаробатам падазраванага |
Месца нападу |
каля Стэлы «Мінск горад-герой», Мінск, Беларусь
|
Мэта нападу |
удзельнікі масавага мерапрыемства |
Дата |
4 ліпеня 2008 года 0:25 |
Спосаб нападу |
выбух у масавым скопішчы людзей |
Загінулыя |
0 |
Параненыя |
54 |
Колькасць тэрарыстаў |
2 |
Тэрарысты |
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў |
Выбух у Мінску, непадалёк ад мемарыяла Гораду-герою, адбыўся пасля паўночы 4 ліпеня 2008 г. у час святкаванняў у гонар Дня Незалежнасці Беларусі. У выніку выбуху атрымалі раненні 54 чалавекі, якія прысутнічалі на канцэрце. Здарэнне было аднесена да катэгорыі «злоснае хуліганства».
У ходзе следства былі дапытаныя больш за дзесятак апазіцыянераў[1]. Таксама выбух стаў падставай для масавага ўзяцця адбіткаў пальцаў амаль ва ўсяго мужчынскага насельніцтва Беларусі.
Імаверныя выканаўцы выбуху затрыманыя ў ходзе расследавання тэракту ў мінскім метро[2] ў 2011 годзе.
Зноскі