Не блытаць з Днём Незалежнасці (Днём Волі) — неафіцыйным беларускім святам, прымеркаваным да дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Срэбраная манета НБ РБ, прысвечаная Дню Незалежнасці
Галоўнае мерапрыемства свята — урачысты парад. Упершыню парад з удзелам ваеннай тэхнікі, авіяцыі і пешых разлікаў прайшоў у Мінску 3 ліпеня 1997 года, тады яго правялі на плошчы Незалежнасці. Парада на галоўнае дзяржаўнае свята не было ў 1999 годзе, мерапрыемства адмянілі з-за трагедыі на Нямізе. У 2021 годзе ваенны парад таксама не прайшоў — тады аб прычыне яго адмены не паведамлялася. У 2022 годзе парад ізноў не адбыўся[1].