«Во́льны сцяг» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі, орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 5 чэрвеня да 25 кастрычніка 1923 года ў Вільні на беларускай мове. З мэтай канспірацыі і з прычыны цэнзурных забарон выходзіла пад рознымі назвамі: «Наш сцяг» (5.6—12.8), «Падняты сцяг» (16.8), «Сцяг» (19.8), «Сцяг народа» (23.8) і інш. Выйшаў 21 нумар. Закрыта польскімі ўладамі.
Адстойвала сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, найперш сялянства, заклікала да еднасці паміж сялянамі і рабочымі, да больш актыўнай работы паслоў-беларусаў у сейме, паведамляла пра забастоўкі, выступала ў абарону палітычных вязняў. Шмат увагі аддавала беларускаму нацыянальна-вызвольнаму руху. Пісала пра палітычныя, эканамічныя і культурныя пераўтварэнні ў БССР.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі