У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мешчаракова.
Вольга Куртаніч (сапр. Вольга Іванаўна Мешчаракова, нар. 6 сакавіка 1963, г. Качканар, Свярдлоўская вобласць, РСФСР) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
Ва ўзросце пяці гадоў разам з бацькамі пераехала ў Жлобін.
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1987 годзе.
Жыве ў Мінску. З 1990 года працуе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1991).
Творчасць
З 1984 года выступае ў рэспубліканскім і абласным перыядычным друку.
Аўтар кніг «Птушыным шляхам» (1990), «Начное сонца» (1994), «В блистании строк…» (2001), «Валавуд» (2002), «Залюстрэчча для Алісы» (2003). Складальнік кніг «Сокровенный мир женщины» (2001), «Новая энциклопедия современной девочки» (2007), «Моя любимая книжка» (2007) і інш.
Літаратура