У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шпак.
Вера Іванаўна Шпак |
Дата нараджэння |
6 лютага 1989(1989-02-06) (35 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
актрыса |
Гады актыўнасці |
з 2013 |
Тэатр |
|
IMDb |
ID 7556416 |
Вера Іванаўна Шпак (6 лютага 1989, Мінск) ― расійская і беларуская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
Бацькі: выкладчык універсітэта Іван Ільіч Шпак і ўрач-стаматолаг Галіна Лук’янаўна Сянкевіч. Скончыла мінскую школу, у 2005 годзе вучылася ў моўнай школе Борнмута (Вялікабрытанія). У 2006 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 2008 годзе перавялася ў Санкт-Пецярбургскі інстытут замежных моў на факультэт англійскай мовы па спецыялізацыі «пераклад і правазнаўства».
Творчасць
У 2000―2005 гадах адна з салістак мінскага Тэатра эстраднай песні. У 2006 годзе дыпламант тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей». З 2007 годзе салістка беларускай групы «Славянка».
У 2009 годзе паступіла ў Школу-студыю МХАТ, курс К. А. Райкіна[1].
З 2013 года ў пецярбургскім Александрынскім тэатры у Валерыя Фокіна. З 2014 года актрыса Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава[2].
Тэатральныя працы
- У Школе-студыі МХАТ
- «Трамвай «Жаданне»», Тэнесі Уільямс, рэж. Аляксей Гуськоў, галоўная роля ― Стэла
- «Наш Пушкін. Руслан і Людміла. Jam Session», рэж. Марына Бруснікіна
- «Прызначэнне», Аляксандр Валодзін, рэж. Ала Пакроўская, Сяргей Шенталінскі, роля ― Люба
- «The Final Cut. (Канчатковы мантаж)», харэаграфічны рэквіем на музыку гурта «Pink Floyd», рэж. Ала Сігалава
- «МЫкарамазоВЫ» (эцюды і дыялогі), паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы», рэж. Віктар Рыжак
- «У нас у Камергерскаго», спектакль-дывертысмент: эцюды па акцёрскаму майстэрству і пластыцы, рэж. Канстанцін Райкін, Алена Бутэнка-Райкіна, Сяргей Шанталінскі
- Тэатр імя Пушкіна
- «Рычард Рычард», па матывах трагедыі У. Шэкспіра «Рычард III» (2013, рэж. Б. Дзячэнка).
- Маскоўскі губернскі тэатр
- «Кніга Джунгляў. Маўглі», Р. Кіплінг (2014, рэж. Т. Удавічэнка), Багіра
- «Лаўка», А. Гельман (2015, рэж. Д. Дзюжаў), Яна[3].
Фільмаграфія
У кіно здымаецца з 2011 года:
- Каманда 8
- Кураж
- Настаўнікі
- Чужое гняздо
- Неразрэзанымі старонкі
- Узыходжанне на Алімп
- Іспанец
- Часова недаступны
- Чума
- Чорная котка
- Апошні ход каралевы[4][5].
Крыніцы
Спасылкі