Веньямін Сямёнавіч Рудаў

Веньямін Сямёнавіч Рудаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (17) снежня 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1999(1999-06-25) (84 гады)
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Веньямін Сямёнавіч Рудаў (4 (17) снежня 1914, с. Долінскае, Ананьеўскі павет, Падольская губерня — 25 чэрвеня 1999) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 (17) снежня 1914 года ў сяле Долінскае Ананьеўскага павета Падольскай губерні, цяпер Ананьеўскі раён Адэскай вобласці[1].

Член КПСС з 1940 года. Скончыў у 1946 годзе Вышэйшую афіцэрскую школу пагранічных войск. У 1949—1953 гадах вучыўся ў Азербайджанскім універсітэце. У 1936—1962 гадах у Савецкай Арміі. 3 1965 года на Беларускім радыё, у 1970—1977 у газеце «Вячэрні Мінск». Друкаваўся з 1954 года[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1972 года[2].

Памёр 25 чэрвеня 1999 года[1]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска[2].

Творчасць

Пісаў на рускай мове. Першая аповесць «Прыгода на N-скай заставе» (1957; на ўкраінскай мове). Пра жыццё пагранічнікаў раман «Чорная Ганча» (1973), аповесці «Мабілізаваны партыяй» (з П. Емяльянавым, 1970), «Завіруха» (1977). Раман «Чужыя вятры» (1969) пра падзеі ў Заходняй Украіне ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар раманаў «Скрыжаванне» (1978), «Пераправа» (1988), «На кругі свае» (нап. 1999), аповесцей «Вішнёвая люлька» (1959), «Цьмянае золата» (1961), апавяданняў, нарысаў і інш[1].

Творы

  • Капкан. Мн., 1984;
  • Временно исполняющий: Роман и док. повесть. М., 1988.

Крыніцы

  1. а б в г Рудаў Веньямін Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. а б Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.

Літаратура