Пабудавана ў 1888—1893 гг. з дрэва на месцы храма першай паловы 19 ст.[1]
Архітэктура
Царква вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (два васьмерыкі на чацверыку), прамавугольны бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над шатром званіцы, цыбулепадобная галоўка на двух'ярусным васьмігранным барабане над шатровым з заломам дахам малітоўнай залы, вальмавае пакрыццё апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны шырынкавымі фрызамі і вуглавымі лапаткамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі.