Васкакве́тнік малы[1] (Cerinthe minor) — від кветкавых раслін з роду Васкакветнік (Cerinthe) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Батанічнае апісанне
Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—60 см з прамым коранем. Сцябло прамастойнае ці ўздымаецца, гладкае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла, сядзячае (прыкаранёвае — на чаранках), укрытае дробнымі бародаўкамі. У маладых раслін лісце ў разетцы. Кветкі ў завітках, жоўтага колеру, часам з пурпуровымі плямамі ў зеве. Плод — чатыры круглаватыя завостраныя арэшкі.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых участках, у хмызняках, на палях, ускрайках дарог. Цвіце ў маі—верасні.
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, фарбавальная, дэкаратыўная і меданосная расліна[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі