Бура́чнікавыя[1] (Boraginaceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.
Апісанне
Травяністыя расліны, рэдка паўкусты, кусты, ліяны і дрэвы. Кветкі пераважна двухполыя, з двайным калякветнікам, звычайна сабраныя ў завіток, радзей адзіночныя. Плод у асноўным сухі, дробны (распадаецца ў перыяд выспявання на 4 ці 2 арэшкападобныя долі), у некаторых бурачнікавых плод касцянкападобны, сакаваіты, вельмі рэдка — каробачка.
Пашырэнне
Адрозніваецца больш за 100 родаў, звыш 2000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Міжземнамор’і і на захадзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі найбольш вядомыя агурочнік (Borago), верабейнік (Lithospermum), жывакост (Symphytum), пакрывец (Anchusa), медуніца (Pulmonaria), незабудка (Myosotis), сіняк (Echium), касталом (Cynoglossum). Многія віды — пустазелле.
Падсямейства Boraginoideae — Бурачнікавыя
Падсямейства Cordioideae
Падсямейства Ehretioideae
Падсямейства Heliotropioideae
Падсямейства Hydrophylloideae
Падсямейства Lennooideae
Выкарыстанне
Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя і харчовыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя для жывёл і чалавека.
Зноскі
Літаратура
- Бурачнікавыя // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.