Ван Шунь (кіт. спр. 汪顺, піньінь Wāng Shùn; нар. 11 лютага 1994) — кітайскі плывец, алімпійскі чэмпіён 2020 года на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем, прызёр чэмпіянатаў свету.
Нарадзіўся ў 1994 годзе ў Нінбо правінцыі Чжэцзян. У 2010 годзе стаў срэбным прызёрам Азіяцкіх гульняў. У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, але там стаў толькі 22-м. У 2013 годзе заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету. У 2014 годзе стаў бронзавым прызёрам Азіяцкіх гульняў.
У 2021 годзе стаў першым у гісторыі азіяцкім плывуном, які выйграў алімпійскае золата на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем.
Зноскі