Валянціна Вацлаваўна Курсевіч |
Нараджэнне |
13 мая 1965(1965-05-13) (59 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Курсевіч.
Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (нар. 13 мая 1965, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).
Працавала ўрачом выязной брыгады станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінскага раёна, урачом-кардыёлагам Мінскага раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, урачом-кардыёлагам, урачом-рэўматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы, загадчыкам кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га (была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы) і 6-га скліканняў.
Аўтар больш за 20 навуковых артыкулаў па праблемах кардыялогіі і рэўматалогіі.
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Зноскі