У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Флемінг.
Вальтэр Флемінг (ням.: Walther Flemming; 21 красавіка 1843, г. Заксенберг, Германія — 4 жніўня 1905) — нямецкі вучоны ў галіне гісталогіі.
Скончыў універсітэт у г. Ростак (1868). Прафесар універсітэтаў у Празе (з 1873) і Кілі (1876—1901).
Навуковыя працы па гісталогіі малюскаў, рэгенерацыі тканак, праблемах будовы клетак, структуры ядра і цытаплазмы; апісаў прамое і непрамое дзяленне жывёльных клетак, будову ядра ў інтэрфазе. Распрацаваў метад фіксацыі (вадкасць Флемінга) і афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў.
Зноскі
Літаратура
- Леанцюк А. Флемінг // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.