↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022.
Валерый Макарэвіч (нар. 3 снежня1983) — беларускі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Крумкачы».
Біяграфія
Нарадзіўся ў Лідзе, займаўся ў футбольнай секцыі. Скончыў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (1999—2003) па спецыяльнасці «фізічная культура і спорт», трэнер па футболе, і БДУ (2006—2012) па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», выкладчык.
Чэмпіён Беларусі сярод юнакоў, пераможца чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе ў складзе каманды «Савіт» (2007). Таксама гуляў за «Ліду» (2008—2009), «Смаргонь», (2010—2011, 2015, 2017).
У 27 гадоў перайшоў у пляжны футбол. Адказваў за развіццё пляжнага футбола ў барысаўскім БАТЭ. Брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі. Гулец года Беларусі-2019 па версіі асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола»[1]. Шматразовы чэмпіён Беларусі. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Украіны ў складзе каманды VIT (Кіеў). У 2020 годзе Валерый Макарэвіч у складзе маскоўскага «Спартака» стаў сярэбраным прызёрам клубнага чэмпіянату свету па пляжным футболе. У 2021 годзе выступаў у «Крылах Саветаў» у якасці гуляючага трэнера.
У сакавіку 2022 года стаў трэнерам брамнікаў клуба «Крумкачы»[2]. 18 верасня 2022 года з-за хваробы брамнікаў выйшаў на поле у якасці іграка ў матчы супраць «Энергетык-БДАТУ» (6:1)[3]. У сезоне 2022 правёў за «Крумкачы» 8 матчаў, з якіх 3 — «сухія». У лютым 2023 года стала вядома, што Макарэвіч застанецца трэнерам «Крумкачоў» у сезоне 2023[4].