У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гурын.
Валерый Мікалаевіч Гурын (30 студзеня 1938, Віцебск — 1 верасня 2007) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2001), доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).
Біяграфія
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961). У 1966—1984 гадах асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, у 1984—2005 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1991—2003 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар Белдзяржуніверсітэта.
У 1995—2002 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2001 года галоўны рэдактар часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». «Серыя медыка-біялагічных навук» (з 2004 года — «Навіны медыка-біялагічных навук»).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па праблемах тэрмарэгуляцыі і сістэмнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў. Ім распрацавана канцэпцыя інтэгратыўнасці ролі холінергэтычных нейронаў мозгу, развіваецца ўяўленне аб растармажэнні як прынцыпе працы нервовых цэнтраў. Вывучана роля вегетатыўнай нервовай сістэмы і нейрамедыаторных сістэм мозгу ў рэгуляцыі ліпіднага абмену пры стрэсе. Праведзены даследаванні ролі протэіназ мозгу ў рэгуляцыі працэсаў цеплаабмену і механізмаў узаемадзеяння сістэм тэрмарэгуляцыі і імунітэту, распрацаваны новыя прынцыпы і метады размежавання рэчываў антаганістычнага дзеянні сярод нейратропных сродкаў і новыя спосабы выклікання гіпертэрміі. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне магчымасці карэкцыі змяненняў, выкліканых у арганізме дзеяннем фактараў прамысловых экасістэм, з выкарыстаннем імунамадулятараў і рэгуляторных пептыдаў.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.
Асноўныя працы
- Холинергические механизмы регуляции обменных процессов. Мн.: Беларусь, 1975.
- Центральные механизмы терморегуляции. Мн.: Беларусь, 1980.
- Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн.: Беларусь, 1986.
- Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн.: Наука и техника, 1989.
- Механизмы лихорадки. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
- Терморегуляция и биологически активные вещества крови. Мн.: Бизнесофсет, 2004 (совм. с Гуриным А.В).
Узнагароды і прэміі
Зноскі
Літаратура
- Гурын Валерый Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 255. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Русецкий, А. В. Гурин Валерий Николаевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 47—49. (руск.)
- Улащик, В. С. Академик В. Н. Гурин: творческий портрет / В. С. Улащик // Здравоохранение. — 2008. — № 1. — С. 59—62. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
Спасылкі