Адзін з самых высакарослых беларускіх брамнікаў (рост 202 см).
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за ждановіцкую «Дарыду», дзе гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубу першай лігі «Камунальнік». Пасля распаду «Дарыды» апынуўся ў «Баранавічах», а потым у «Гарадзеі», дзе стаў асноўным брамнікам і выйграў Другую лігу 2010.
Сезон 2011 правёў у якасці другога брамніка ў бабруйскай «Белшыне», а ў снежні 2011 трапіў у склад «Брэста», дзе стаў асноўным брамнікам.
«Шахцёр» і «Ардуспор»
У лютым 2013 перайшоў у казахскі «Шахцёр» з Караганды[4] і прыняў грамадзянства Казахстана. У «Шахцёры» быў трэцім брамнікам і ніводнага разу не з’явіўся на полі.
У верасні 2013 быў аддадзены ў арэнду клубу «Ардуспор» з першай турэцкай лігі[5]. Дзякуючы казахстанскаму грамадзянству не лічыўся легіянерам у Турцыі. Спачатку разглядаўся як другі брамнік, але ў сувязі з траўмай асноўнага брамніка заняў месца ў стартавым складзе, дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне Турцыі.
У лютым 2014, пакінуўшы «Ардуспор», праходзіў прагляд у «Ардабасы» з Шымкента[6], але ў выніку ў красавіку 2014 быў заяўлены за «Шахцёр»[7]. У чэрвені 2014 года, так і не згуляўшы за карагандзінскі клуб, перайшоў у «Ардуспор» ужо на трывалай аснове[8]. Аднак у новым сезоне справы ў «Ардуспора» пайшлі значна горш, ён хутка замацаваўся на апошнім радку табліцы. У студзені 2015 года Фамічоў пакінуў Турцыю.
«Дынама» Брэст
З лютага 2015 трэніраваўся разам з брэсцкім «Дынама»[9] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе брэсцкага клуба. Быў асноўным брамнікам, удалай гульнёй дапамог «Дынама» паспяхова пачаць чэмпіянат 2015. Аднак, 16 чэрвеня 2015 года кантракт з-за фінансавых праблем клуба быў разарваны[10].
«Алмалык»
У ліпені 2015 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком «Алмалыка»[11].
«Тарпеда-БелАЗ»
У студзені 2016 года Валерый вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У жодзінскім клубе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Ягора Хаткевіча і стаць першым брамнікам. 21 мая 2016 года, адбіўшы тры пасляматчавыя пенальці ў фінальным матчы супраць БАТЭ, дапамог «Тарпеда-БелАЗ» заваяваць першы ў гісторыі Кубак Беларусі. У снежні 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[13]. У пачатку сезона 2017 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінцаў.
«Ардабасы»
У чэрвені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Фамічова ў казахстанскі клуб «Ардабасы»[14]. Да канца сезона 2017 ён, аднак, так і не з’явіўся на полі. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што брамнік пакінуў каманду[15], хоць пазней у яе складзе адправіўся на збор у Турцыю[16]. У сезоне 2018 не выступаў.
Вяртанне ў Беларусь
У лютым 2019 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[17]. Згуляў за каманду ў трох матчах, галоў не прапускаў. У ліпені 2019 года па ўзаемнай згодзе пакінуў каманду[18] і неўзабаве далучыўся да мінскага НФК[19].
У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[20], які змяніў назву на «Крумкачы». Восенню 2020 года пакінуў каманду.
У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Энергетык-БДАТУ» з Другой лігі, дзе стаў выконваць функцыі трэнера брамнікаў.
У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C[21].