Валерый Іванавіч Громак (9 красавіка 1950, гарадскі пасёлак Мір, Карэліцкі раён) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Аналітычныя ўласцівасці развязкаў раўнанняў Пэнлевэ і іх дастасаванні), прафесар (1994).
Біяграфія
Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Даследаваў аналітычныя ўласцівасці развязкаў раўнанняў Пэнлевэ і іх дастасаванні да раўнанняў матэматычнай фізікі.
Навуковыя працы
- Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М. Лукашэвічам);
- О трансцендентности пятого и шестого уравнений Пенлеве // ДУ. 1996. Т. 32, № 4;
- Об общем представлении решений уравнений Пенлеве // ДУ. 1997. Т. 33, № 5.
Зноскі
Літаратура