Валенсія (баскетбольны клуб)
«Валенсія» — іспанскі баскетбольны клуб з Валенсіі, член нацыянальнай баскетбольнай лігі Іспаніі з максімальным рэйтынгам сярод усіх нацыянальных клубаў. Заснаваны ў 1986 годзе, клуб з’яўляецца спадчыннікам баскетбольнай секцыі футбольнага клуба «Валенсія». Яго апекуном з’яўляецца кампанія Pamesa, таму клуб вядомы як «клуб Памеса з Валенсіі». Спаборніцтвы праходзяць на стадыёне «Фуентэ Сан-Луіс», умяшчальнасцю 9000 гледачоў. ГісторыяГісторыя клуба супадае з гісторыяй футбольнага клуба Валенсіі, часткай якога ён з’яўляўся да падзелу апошняга ў 1986 годзе на футбольную і баскетбольную каманды. Баскетбольны клуб становіцца самастойным і пачынае ўласныя выступы ў сезоне 1986/87, прымаючы ўдзел у якасці незалежнай арганізацыі ў другім дывізіёне баскетбола Іспаніі. Information related to Валенсія (баскетбольны клуб) |