Ваенна-марскія сілы Лівійскай Рэспублікі — від войск Узброеных сіл Лівіі, які ўключае флот, авіяцыю ВМС і берагавую ахову.
Флот Лівіі (на 2008 год) складаўся з адзінаццаці баявых караблёў (у тым ліку двух падводных лодак праекта 641, двух фрэгатаў праекта 1159), аднаго карвета праекта 1234, аднаго дэсантнага карабля тыпу «PS-700», пяці тральшчыкаў праекта 266МЭ) і чатырнаццаці ракетных катэраў (шасці праекта 205 і васьмі тыпу «Камбатант-2G»), а таксама да дваццаці дапаможных судоў і больш за пяцьдзесят хуткаходных дыстанцыйна кіраваных апаратаў.
Авіяцыя ВМС абслугоўвалася асабовым складам ВПС і налічвала 24 боегатовых верталётаў (у тым ліку 12 супрацьлодкавых) і 5 няспраўных. Яшчэ 6 няспраўных машын фармальна лічыліся ў ВМС, але выкарыстоўваліся паліцыяй.
У склад берагавой аховы Лівіі ўваходзіла да 70 патрульных катэраў рознага водазьмяшчэння.
Караблі лівійскага флоту грунтаваліся ў ваенна-марскіх базах Аль-Хурна (штаб ВМС), Аль-Хум і Табрук, таксама выкарыстоўваліся таксама базы ў Бенгазі, Дэрне, Трыпалі, Тарабелусе, Даруа. Падводныя лодкі грунтаваліся ў Рас-Хілалем, а авіяцыя ВМС месцілася ў Аль-Гідрабіяла.
Мабільныя батарэі супрацькарабельных ракет SS-C-3 з складу берагавой абароны размяшчаліся на аўтамабільных пускавых устаноўках ў раёнах Табрук, Бенгазі і Аль-Данія.
Літаратура
- Мосалёв В. Военно-морские силы арабских стран Северной Африки и восточного Средиземноморья // Зарубежное военное обозрение : журнал. — 2008. — № 6. — С. 60—72.